Новости проекта
Внесение изменений в личные данные
Важная информация
Выставка "Образование и карьера 2020"
«Учитель для Беларуси»
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 5 человек
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Нарацкі дзіцячы сад"
Тип учреждения:
Учреждение дошкольного образования / Установа дашкольнай адукацыі
Населенный пункт:
аг. Нарочь
Адрес:
222418, Мінская вобласць, Вілейскі раён, аг.Нарач, вуліца Кастрычніцкая, дом 7
Телефон:
+375 01771 48354
E-mail:
narochds@gmail.com

Сардэчна запрашаем на сайт нашага дзіцячага сада!
Паважаныя сябры! 
Нам вельмі прыемна, што Вы наведалі наш сайт.

Дзіцячы сад - асаблівы цудоўны свет, тут дзецям дазваляецца быць дзецьмі. У дзіцячым садзе дзеці набываюць не толькі веды, але і вучацца сябраваць, перамагаць і ісці да мэты, хай пакуль да дзіцячай. Педагогі дзіцячага сада імкнуцца і робяць цікавай, насычанай жыццё дзяцей, прыцягваюць у гэта жыццё і іх бацькоў. 

У дзяржаўнай установе адукацыі «Нарацкі дзіцячы сад» у цэнтры ўвагі дзіця з яго непаўторнай індывідуальнасцю. Раскрыць магчымасці дзіцяці, стварыць умовы для ўмацавання яго здароўя, для самастойнага пазнання навакольнага свету, для далучэння да свету цудоўнага - вось асноўныя задачы нашага дзіцячага саду.

У дзіцячым садзе створаны ўсе ўмовы для арганізацыі эфектыўнага  адукацыйнага  працэсу. Вялікая ўвага надаецца стварэнню камфортнай псіхалагічнай атмасферы і разнастайнаму  дынамічнаму развіццёваму асяроддзю, якое спрыяе пазнавальнаму, фізічнаму і эмацыянальнаму развіццю дзяцей.

Будзем рады супрацоўніцтву і абмену вопытам! Ад душы жадаем Вам  поспехаў, здароўя і аптымізму!

Бяспека дзяцей застаецца самым важным напрамкам у рабоце нашага дашкольнай установы. Але мы не толькі ствараем бяспечнае асяроддзе для выхаванцаў, але і фарміруем жаданне саміх дашкольнікаў клапаціцца аб сваёй бяспецы. Так, у рознаўзроставай групе (выхавальнік Петрашэвіч Г.М.) на прыкладзе казкі С. Маршака "Коткін дом" прайшоў займальны занятак па фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін дома, на якім выхавальнік сумесна з дзецьмі пашырылі і ўдакладнілі веды аб правілах пажарнай бяспекі ў паўсядзённым жыцці, замацавалі веды аб пажаранебяспечных прадметах, якімі нельга самастойна карыстацца, успомнілі нумары тэлефонаў экстраных службаў. А працягнулі замацоўваць атрыманыя веды ў працэсе самастойнай гульнявой дзейнасці.

Паважаныя бацькі!
Зусім хутка наступіць самая доўгачаканая пара года-вясна. А гэты час абуджэння, росквіту і прыгажосці прыроды. Просім Вас прыняць актыўны ўдзел у азеляненні нашай дашкольнай установы. Калі ў Вас ёсць магчымасць падзяліцца з намі шматгадовымі раслінамі і хмызнякамі, расадай аднагадовых раслін, то мы будзем вельмі рады такому супрацоўніцтву, бо дашкольная ўстанова - гэта не толькі краіна ведаў, але і свет прыгожага. Давайце гэты свет разам зробім прыгажэйшым для нашых дзяцей!

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.